Назараў Сяргей Іванавіч
Назараў Сяргей Іванавіч нарадзіўся 14 кастрычніка 1928 года ў вёсцы Барадзіно Дубровенскага раёна Аршанскай акругі ў сялянскай сям’і
Беларускі савецкі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Член КПСС з 1956 года.
У 1953 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. У 1958–1961 гг. працаваў на Магілёўскай абласной сельскагаспадарчай станцыі, з 1961 года – у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай нечарназемнай зоны СССР у Мінску. Працуе загадчыкам аддзела, з 1968 года становіцца намеснікам дырэктара.
Сяргей Іванавіч Назараў напісаў працы па тэхніцы і тэхналогіі ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана больш за 20 сельскагаспадарчых машын, якія выпускаюцца прамысловасцю Беларусі. Званне доктара тэхнічных навук прысвоена ў 1971 годзе. Узнагароджаны ордэнам Працы, Чырвонага Сцяга, медалямі.
Памёр Сяргей Іванавіч 11 жніўня 1999 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Назараў Сяргей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 11 : Мугір–Паліклініка. – С. 216.
2. Назараў Сяргей Іванавіч //Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 515.
3. Назаров Сергей Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 292.
4. Сяргееў, К. Сялянскі сын Сяргей Назараў / К. Сяргееў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1988. – 7 кастр. – С. 3.