Нікалаеў Барыс Аляксандравіч
Нікалаеў Барыс Аляксандравіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў г. Гарадок. Кандыдат хімічных навук, дацэнт.
Пасля заканчэння ў 1980 годзе хімічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў у лабараторыі завода цяжкага электразварачнага абсталявання ў г. Пскоў. У 1987–1993 гг. – выкладчык Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, з 1993 года працуе на кафедры аналітычнай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Жыве ў г. Мінск.
ЛІТАРАТУРА
1. Нікалаеў Барыс Аляксандравіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 713–714.