Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Нікіценка Петр Георгіевіч

Дата нараджэння
02.01.1943
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Жыгалава
Род дзейнасці
навуковец
Узнагароды і прэміі
Медаль ВДНГ
Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР

Нікіценка Петр Георгіевіч нарадзіўся 2 студзеня 1943 года ў вёсцы Жыгалава Віцебскага раёна. Доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1969), аспірантуру пры гэтым інстытуце, дактарантуру пры Акадэміі грамадскіх навук ЦК КПСС. З 1967 г. на камсамольскай, партыйнай, савецкай і навукова-педагагічнай рабоце ў Мінску. З 1998 г. – дырэктар Інстытута эканомкі НАН Беларусі. Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай акадэміі арганізацыі і кіраўніцкіх навук, акадэмік Міжнароднай інжынернай акадэміі, Беларускай інжынернай акадэміі, Беларускай акадэміі адукацыі, навуковы кансультант Міжнароднага адукацыйнага цэнтра.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, сярэбраным медалём ВДНГ.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Никитенко Петр Георгиевич // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : Витебский государственный университет, 2007. – С. 98–99.

2. Нікіценка Пётр Георгіевіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 697.