Новікаў Юдзім Залманавіч
Новікаў Юдзім Залманавіч нарадзіўся 29 лютага 1908 года ў г. п. Сураж Віцебскага раёна. Генерал-маёр (1959).
У Чырвонай Арміі з 1927 г. Скончыў ваенна-пяхотную школу (1930), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе (1941). Камандаваў стралковымі падраздзяленнямі. У гады Вялікай Айчыннай вайны – начальнік штаба дывізіі і корпуса. Пасля вайны – начальнік штаба корпуса. Закончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1950). З 1951 г. – старшы выкладчык, з 1959 г. – начальнік кафедры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. У 1969 г. выйшаў у адстаўку.
Памёр 24 сакавіка 1986 года.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, трыма – Чырвонага Сцяга, Суворава і Кутузава ІІ ступені, Айчыннай вайны І ступені, медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Новікаў Юдзім Залманавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 693.