Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Нямёнаў Міхаіл Ісаевіч

Дата нараджэння
17(29).01.1880
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
03.02.1950
Род дзейнасці
вучоны
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Спецыялізацыя
радыялогія, рэнтгеналогія
Воінскае званне
генерал-маёр медыцынскай службы
Навуковая ступень
доктар біялагічных навук (1935), доктар медыцынскіх навук (1935)
Навуковае званне
прафесар (1920)
Узнагароды і прэміі
«Заслужаны дзеяч навукі РСФСР» (1930)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Чырвонай Зоркі – двойчы
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Нямёнаў Міхаіл Ісаевіч нарадзіўся 17 (29) студзеня 1880 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне радыялогіі і рэнтгеналогіі. Доктар біялагічных навук, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

У 1905 годзе скончыў медыцынскі факультэт Берлінскага ўніверсітэта. Пасля яго заканчэння прайшоў двухгадовую спецыялізацыю па рэнтгеналогіі ў Германіі. У 1906–1918 гг. працаваў у Петраградскім медыцынскім інстытуце. У 1918 годзе сумесна з А. Ф. Іофе арганізаваў у Петраградзе першы ў свеце Дзяржаўны рэнтгеналагічна-радыёлагічны інстытут, які ўзначальваў на працягу 30 гадоў. У 1919 заснаваў часопіс «Вестник рентгенологии и радиологии», а таксама асацыяцыю рэнтгенолагаў і радыёлагаў.

З 1939 года – у Чырвонай Арміі, начальнік кафедры рэнтгеналогіі Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава. У гады Вялікай Айчыннай вайны – галоўны рэнтгенолаг фронту, пазней – галоўны рэнтгенолаг Чырвонай Арміі.

Званне «генерал-маёр медыцынскай службы» Міхаілу Ісаевічу Нямёнаву было прысвоена 1 лютага 1943 года.

Аўтар шэрагу навуковых прац па даследаванні ўплыву рэнтгенаўскіх прамянёў на палавыя залозы і вегетатыўную нервовую сістэму, аўтар падручнікаў, вынаходніцтваў, медыцынскіх прылад. Ганаровы член Аўстрыйскай асацыяцыі радыёлагаў і Італьянскай асацыяцыі рэнтгенолагаў.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонага Сцяга (2), Чырвонай Зоркі (2), медалямі. «Заслужаны дзеяч навукі РСФСР».

Памёр Міхаіл Ісаевіч 3 лютага 1950 года ў Ленінградзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Нямёнаў Міхаіл Ісаевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 206.

2. Нямёнаў Міхаіл Ісаевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 121–122.

3. Нямёнаў Міхаіл Ісаевіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 534.

4. Фядосенка, В. С. Нямёнаў Міхаіл Ісаевіч / В. С. Фядосенка // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.] / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1973. – Т. VII : Манцякі–Паддубічы. – С. 1067.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Медицинский некрополь – Неменов Михаил Исаевич

arrow Неменов Михаил Исаевич