Паўлаў Якаў Савельевіч
Паўлаў Якаў Савельевіч нарадзіўся 20 чэрвеня 1940 года ў в. Самуйлы Браслаўскага раёна, беларускі гісторык.
У 1967 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 3 1967 года – загадчык сектара ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, з 1976 года – загадчык кафедры ў Мінскай Вышэйшай партыйнай школе. 3 1991 года – у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, кіраўнік групы па вывучэнні палітычных рэпрэсій на Беларусі ў 1920 – пачатку 1950-х гг. 3 1993 года загадчык аддзела ў Беларускім НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы. Даследаваў гісторыю рэвалюцыі 1905–1907 гг., грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918–1920 гг. у Расіі і Беларусі, падпольнай і партызанскай барацьбы на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з аўтараў прац «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1–3, 1983–1985), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995) і інш.
Памёр Якаў Савельевіч 7 снежня 1996 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Дзянісаў, М. Уклад у гістарычную навуку / М. Дзянісаў // Браслаўская звязда. – 1998. – 27 чэрв. – С. 4.
2. Міхнюк, У. Паўлаў Якаў Савельевіч / У. Міхнюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 2 : М–Пуд. – С. 438.
3. Паўлаў Якаў Савельевіч // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 598.
4. Сілін, Ц. Мемарыяльная дошка – Я. С. Паўлаву / Ц. Сілін // Браслаўская звязда. – 2000. – 28 чэрв. – С. 4.