Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Паўлава Маіна Пятроўна

Дата нараджэння
29.04.1929
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Падмішнеўе
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
педыятрыя, гематалогія
Навуковая ступень
кандыдат медыцынскіх навук (1960), доктар медыцынскіх навук (1972)
Навуковае званне
прафесар (1976)
Узнагароды і прэміі
ордэн (1986)

Паўлава Маіна Пятроўна – беларускі вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1960), доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1976).

Нарадзілася 29 красавіка 1929 года ў в. Падмішнеўе Шумілінскага раёна.

Скончыла сярэднюю школу (1948), Мінскі медыцынскі інстытут (1953), аспірантуру пры кафедры дзіцячых хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1959).

У 1953–1957 гг. працавала педыятрам у г. Мінску.

У 1959–1960 гг. – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі кафедры па вывучэнні мікраэлементаў, у 1960–1969 гг. – асістэнт кафедры, у 1969–1975 гг. – дацэнт кафедры, з 1975 года – прафесар 3-й кафедры дзіцячых хвароб, з 1986 года – загадчыца курса гематалогіі пры 3-й кафедры дзіцячых хвароб Мінскага медыцынскага інстытута.

У 1976–1989 гг. – старшыня педагагічнага грамадства інстытута.

У 1979–1989 гг. – галоўны дзіцячы гематолаг Міністэрства аховы здароўя БССР.

Удзельнічала ў ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, за ўдзел у эвакуацыі дзяцей у 1986 годзе ўзнагароджана ордэнам.

Аўтар больш за 70 навуковых прац, сярод якіх: кандыдацкая дысертацыя «Кобальт, нікель, медзь і цынк у трубчастых касцях плода чалавека» (1960), доктарская дысертацыя «Функцыя натуральнай радыеактыўнасці ў генезе лейкозаў чалавека» (1969), манаграфія «Лейкозы ў дзяцей» (1981), «Дапаможнік па гематалагічных хваробах у дзяцей» (1988), метадычная распрацоўка «Гематалагічныя захворванні ў дзяцей» (1986), вучэбны дапаможнік «Гематалагічныя хваробы ў дзяцей» (1996).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Паўлава Маіна Пятроўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 202.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Павлова Майя (Майна) Петровна. Белорусский государственный медицинский университет