Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Паўловіч Мікалай Браніслававіч

Дата нараджэння
15.07.1897
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Мазурына
Дата смерці
26.06.1973
Род дзейнасці
ваенны дзеяч
Воінскае званне
контр-адмірал (1944)
Навуковая ступень
кандыдат ваенна-марскіх навук (1942)
Навуковае званне
прафесар (1951)
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Чырвонай Зоркі – двойчы
медалі

Паўловіч Мікалай Браніслававіч нарадзіўся 15 ліпеня 1897 года ў в. Мазурына Шумілінскага раёна. Контр-адмірал (1944). Кандыдат ваенна-марскіх навук (1942), прафесар (1951).

Скончыў Марскі корпус у Петраградзе (1917). Служыў на караблях Балтыйскага флоту, камандаваў тральшчыкам, эсмінцамі.

3 1931 года выкладаў у Ваенна-марской акадэміі.

У гады савецка-фінскай вайны 1939–1940 гг. – намеснік камандзіра і начальнік штаба атрада асобага прызначэння Балтыйскага флоту.

3 мая 1941 года – начальнік кафедры Ваенна-марской акадэміі.

Падчас Петсама-Кіркенескай аперацыі (1944) – начальнік паходнага штаба камандуючага Паўночным флотам. 3 1954 года – у адстаўцы.

Аўтар прац пераважна па тактыцы ВМФ, у тым ліку падручнікаў для ваенна-марскіх навучальных устаноў, двухтомнай кнігі «Флот у Першай сусветнай вайне» (1964), «Савецкае ваенна-марское майстэрства ў Вялікай Айчыннай вайне» (1973).

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга (двойчы), Чырвонай Зоркі (двойчы) і медалямі.

Памёр 26 чэрвеня 1973 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Далгатовіч, Б. Д. Паўловіч Мікалай Браніслававіч / Б. Д. Далгатовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 207.

2. Ермоленко, В. Адмиралы-белорусы Великой Отечественной / В. Ермоленко // Гiсторыя: праблемы выкладання. – 2007. – № 7. – С. 57–58.

3. Павлович Николай Брониславович // Адмиралы земли белорусской / Б. Д. Долготович ; под ред. А. А. Римашевского. – Минск : Беларусь, 2009. – С. 29–31.

4. Павлович Николай Брониславович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 275.

5. Павлович Николай Брониславович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 678.

6. Паўловіч Мікалай Браніслававіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.] / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1975. – Т. VIII : Паддубнікі–Рабкі. – С. 332.

7. Паўловіч Мікалай Браніслававіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Витебская областная типография, 2007. – С. 127–128.