Падліпскі Аркадзь Міхайлавіч
Падліпскі Аркадзь Міхайлавіч нарадзіўся 18 сакавіка 1946 года ў Віцебску. Краязнаўца.
Скончыў сярэднюю школу № 1 г. Віцебска. У 1968 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.
Працаваў настаўнікам-метадыстам (1968), журналістам у газеце трэста № 9 «Будаўнік», карэспандэнтам, загадчыкам аддзела лістоў у газеце «Народнае слова» (1978–2006), кансультантам, адказным сакратаром Віцебскага абласнога, гарадскога і раённага аддзяленняў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1986–1991).
Рэдактар «Шагалаўскага міжнароднага штогодніка», старшыня праўлення таварыства апекавання яўрэйскіх могілак Віцебскай вобласці «Беталам», Віцебскага дабрачыннага таварыства «Хасдэй-Давід», член праўлення Віцебскай яўрэйскай абшчыны.
З 1979 года – член Саюза журналістаў Беларусі.
Аўтар і суаўтар больш за 50 кніг, альбомаў, брашур, звыш 1000 артыкулаў, прысвечаных гісторыі Віцебска другой паловы XIX – пачатку XX стст., дзейнасці асоб, звязаных з Віцебскам.
Вынікі яго даследаванняў друкаваліся ў мясцовых («Віцебскі рабочы», «Народнае слова», «Віцебскі праспект» і інш.) і рэспубліканскіх выданнях («Помнікі гісторыi культуры Беларусі», «Нёман» і інш.), а таксама на старонках энцыклапедычных выданняў: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», «Энцыклапедыя Беларусі», «Энцыклапедыя літаратуры i мастацтва Беларусі», кнігі «Памяць. Віцебск: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі» (2002–2003).
Аркадзь Міхайлавіч адыграў значную ролю ў аднаўленні памяці ў Віцебску такіх выдатных асоб як: М. Шагал, Ю. Пэн, У. Адамаў, У. Плюшчэўскі-Плюшчык, краязнаўцаў А. П. Сапуноў, М. Я. Нікіфароўскі, У. Стукаліч, Г. Тэадаровіч і інш. Адзін з ініцыятараў і заснавальнікаў грамадскага аб'яднання «Віцебскі абласны краязнаўчы фонд імя А. П. Сапунова» (1995–2007).
У 2017 годзе пачаў выпуск кніжнай серыі «Біяграфія віцебскага дома».
Аркадзь Міхайлавіч Падліпскі – лаўрэат літаратурнай прэміі імя П. Броўкі, у 2017 годзе ўдастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».
ЛІТАРАТУРА
1. Аркадий Михайлович Подлипский : библиография основных публикаций, 1968–2005 годы / Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина, Сектор краеведческой литературы и библиографии, Витебский краеведческий фонд им. А. П. Сапунова ; [сост.: А. М. Подлипский, В. Рогач]. – Витебск, 2006. – 77 с.
2. Глушка, А. Краязнавец напісаў гісторыю першай сярэдняй школы / А. Глушка // Настаўніцкая газета. – 2001. – 22 сак. – С. 3.
3. Дашкевич, В. История с продолжением / В. Дашкевич // Витебский проспект. – 2012. – 27 сент. – С. 5.
4. Крэпак, Б. Мала хто ведае і сёння / Б. Крэпак // Культура. – 2013. – 11 мая. – С. 14.
5. Падліпскі Аркадзь Міхайлавіч // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX – пачатку XXI ст. : біябібліяграфічны даведнік / М. Півавар. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – С. 219–223.
6. Пастернак, Т. Все билеты счастливые! / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2006. – 11 лістап. – С. 8.
7. Подлипский, А. Как я брал автографы у космонавтов / А. Подлипский // Народнае слова. – 2009. – 3 кастр. – С. 6.
8. Саламаха, В. Край книгопечатания / В. Саламаха // Советская Белоруссия. – 1999. – 17 дек. – С. 4.
9. Саламаха, В. Неизвестный Марк Шагал / В. Саламаха // Советская Белоруссия. – 2001. – 1 марта. – С. 2.
10. Соловьева, Т. Лучшие мастера слова / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 4 янв. – С. I. – (Прил.: Вечерний Витебск).
11. Супранович, А. Вернуться в прошлое / А. Супранович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 28 авг. – С. 10.
12. Сучасныя беларускія краязнаўцы // Краязнаўчая газета. – 2006. – № 3 (студз.). – С. 2.
13. Трусава, А. Падліпскі Аркадзь Міхайлавіч / А. Трусава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 373.
14. Шпаковская, Г. Биограф витебского дома / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2018. – 7 апр. – С. 5.
15. Шпаковская, Г. «Улица Ленина,18, 20» / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2018. – 27 нояб. – С. 6.
16. Шпакоўская, Г. Талентам – падтрымка і пашана / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2017. – 30 дек. – С. 4.
СПАСЫЛКІ