Пахомаў Мікалай Ільіч
Пахомаў Мікалай Ільіч нарадзіўся 17 красавіка 1919 годзе ў в. Вольшчына Мехаўскага (цяпер Гарадоцкага) раёна, гісторык, журналіст, партыйны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук, прафесар.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1935 годзе тэхнічным сакратаром рэдакцыі Мехаўскай раённай газеты. У 1938 годзе скончыў Усебеларускую газетную партыйную школу, у 1951 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1954 годзе – Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У жніўні 1942 – лістападзе 1943 гг. – радавы, палітрук разведкі партызанскага атрада ў Рэчыцкім раёне, рэдактар газеты «Зара камуны».
3 1948 года з'яўляўся рэдактарам газет «Гомельская праўда», «Віцебскі рабочы». 3 1956 года – сакратар Віцебскага абкама КПБ, у 1968–1985 гг. – рэктар Мінскай вышэйшай партыйнай школы. У 1971–1988 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, ордэнам Дружбы Народаў, 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі.
Памёр Мікалай Ільіч 29 сакавіка 1988 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Крупица, Н. Не ушли в небытие их имена... / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 5 мая. – С. 9.
2. Пахомаў Мікалай Ільіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 240.
3. Пахомаў Мікалай Ільіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 714.
4. Пахомаў Мікалай Ільіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 453.
5. Фалей, Е. С. Пахомов Николай Ильич / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 289.