Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пальмбах Аляксандр Адольфавіч

Дата нараджэння
10.09.1897
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Дрыса
Дата смерці
22.10.1963
Род дзейнасці
вучоны
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч літаратуры і мастацтва Тувінскай АССР (1963)

Пальмбах Аляксандр Адольфавіч нарадзіўся 10 верасня 1897 года ў г. Дрыса (зараз г. Верхнядзвінск).

Савецкі вучоны-цюрколаг. Прафесар (1960). Заслужаны дзеяч літаратуры і мастацтва Тувінскай АССР (1963). Адзін са стваральнікаў тувінскага алфавіту і першай навуковай граматыкі тувінскай мовы.

У 1906–1915 гг. А. А. Пальмбах вучыўся ў Віцебскай гімназіі (скончыў з залатым медалём). У 1915 годзе паступіў у Петраградскі політэхнічны інстытут і адтуль прызваны ў армію. Падчас Першай сусветнай вайны камандаваў артылерыйскім узводам на Заходнім фронце. У 1917 годзе вярнуўся ў Віцебск і здаў экстэрнам экзамены ў Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута.

Пасля дэмабілізацыі ў 1921 годзе працаваў настаўнікам у Лёзна. У 1922 годзе пераехаў у Маскву, працаваў у школе, у 1924–1930 гг. у рэдакцыі часопісаў «Мурзілка» і «Юныя будаўнікі».

З 1925 года – выкладчык, дацэнт моў Камуністычнага ўніверсітэта працоўных Усходу. Выкладаў у Чэлябінскім педагагічным інстытуце. У 1930 годзе ў складзе групы навукоўцаў АН СССР прыехаў у горад Кызыл. Займаўся навуковай працай у Тувінскім НДІ мовы, літаратуры і гісторыі.

У 1960 годзе абраны прафесарам Тувінскага ўніверсітэта. У 1963 годзе А. А. Пальмбаху прысвоена званне заслужанага дзеяча літаратуры і мастацтва Тувінскай АССР. Узнагароджаны 4 ордэнамі.

А. А. Пальмбах з'яўляецца адным са стваральнікаў тувінскага пісьменства, адным з аўтараў «Граматыкі тувінскай мовы», «Асноў тувінскай філалогіі». Пад яго рэдакцыяй выдадзены руска-тувінскі і тувінска-рускі слоўнікі. Удзельнічаў у стварэнні першых тувінскіх буквароў, падручнікаў для школ, рабіў пераклады (літаратурны псеўданім А. Тэмір) на рускую мову твораў тувінскіх паэтаў і пісьменнікаў. А. А. Пальмбах займаўся літаратурнай творчасцю, пісаў апавяданні, нарысы, вершы.

Памёр Аляксандр Адольфавіч 22 кастрычніка 1963 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бруцкі, А. Аляксандр-Бакшы, які нарадзіўся ў Дрысе / А. Бруцкі // Народнае слова. – 1999. – 27 крас. – С. 2.

2. Гнеўка, М. Р. Ля вытокаў тувiнскай пiсьменнасцi / М. Р. Гнеўка // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 1997. – 14 кастр. – С. 2.

3. Марціновіч, А. Аляксандр-Бакшы тувінцаў / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 1998. – 5 чэрв. – С. 4.

4. Пальмбах Аляксандр Адольфавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1975. – Т. 8 : Паддубнікі–Рабкі. – С. 66.

5. Пальмбах Аляксандр Адольфавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 212.

6. Пальмбах Аляксандр Адольфавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 125.

7. Пальмбах Александр Адольфович // Витебская Александровская гимназия (1808–1918) : страницы истории и выпускники / А. Подлипский. – Витебск, 1994. – С. 58–60.

8. Шуканаў, М. Паважаны сын Тувы / М. Шуканаў // Голас Радзімы. – 1997. – 2 кастр. – С. 3.