Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Папкоў Міхаіл Пятровіч

Дата нараджэння
20.02.1902
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
09.03.1980
Род дзейнасці
ваенны дзеяч
удзельнік грамадзянскай вайны
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1919–1959
Воінскае званне
генерал-маёр
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – тройчы
ордэн Айчыннай вайны II ступені
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені

Папкоў Міхаіл Пятровіч нарадзіўся 20 лютага 1902 года ў Віцебску. Ваенны дзеяч.

Скончыў пачатковую яўрэйскую школу, працаваў на фабрыцы.

З 1919 года – у Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны (1919–1922): чырвонаармеец, палітрук роты. Скончыў ваенна-палітычную школу. Быў інструктарам палітаддзела дывізіі, камісарам палка.

У 1936 годзе скончыў Ваенна-хімічную акадэмію, служыў начальнікам аддзела хімічнага ўпраўлення Чырвонай Арміі. У 1940 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. З 1940 года – ваенны камісар штаба Закаўказскай ваеннай акругі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах: начальнік тылу арміі, потым начальнік штаба тылу Закаўказскага фронту.

Званне «генерал-маёр» М. П. Папкову было прысвоена 20 снежня 1943 года.

Пасля вайны – намеснік начальніка тылу Уральскай ваеннай акругі, начальнік тылу механізаванай арміі. З 1950 года – начальнік ваеннай кафедры Грозненскага нафтавага інстытута.

У 1959 годзе звольнены ў запас.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Багдана Хмяльніцкага II ступені, Чырвонага Сцяга (3), медалямі.

Памёр Міхаіл Пятровіч 9 сакавіка 1980 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Попков Михаил Петрович // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 211–212.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Попков Михаил Петрович