Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Паварэха Аляксандр Сяргеевіч

Дата нараджэння
1959
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
сістэмы аўтаматызаванага праектавання
Навуковая ступень
кандыдат тэхнічных навук (1993)
Навуковае званне
дацэнт (1993)

Паварэха Аляксандр Сяргеевіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў г. Гарадок, спецыяліст у галіне матэматычнага мадэліравання і праектавання сістэм кіравання трансмісіямі паўнапрывадных машын. Кандыдат тэхнічныхнавук, дацэнт.

У 1981 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. У 1981–1983 гг. – інжынер навукова-даследчай лабараторыі (НДЛ) колавых трактароў, праблемнай НДЛ аўтамабіляў. У 1983–1985 гг. – аспірант кафедры «Трактары», у 1986–1990 гг. – малодшы навуковы супрацоўнік НДЛ колавых трактароў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Аўтар больш за 120 навуковых прац, 30 вынаходніцтваў, член Міжнароднага таварыства аўтамабільных інжынераў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Паварэха Аляксандр Сяргеевіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 713.