Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пілатовіч Петр Міхайлавіч

Дата нараджэння
1929
Месца нараджэння
Мінская вобласць, г. Смалявічы
Дата смерці
2001
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (1998)
ордэн «Знак Пашаны»
медаль «За працоўную адзнаку»

ПІЛАТОВІЧ ПЕТР МІХАЙЛАВІЧ нарадзіўся ў 1929 годзе ў г. Смалявічы Мінскай вобласці.

Працаваў прарабам ўчастка ГЭС Шэксна Гідрастроя Валагодскай вобласці. Далейшая працоўная дзейнасць звязана з будаўнічымі арганізацыямі г. Магілёва, дзе працаваў інжынерам і начальнікам ПТА УНР № 908 і УНР № 58.

У чэрвені 1960 г. прызначаны начальнікам ПТА трэста № 16 «Нафтастрой». З кастрычніка 1965 г. па верасень 1969 г. – намеснік галоўнага інжынера трэста. На працягу 14 гадоў (з верасня 1969 г. па люты 1983 г.) узначальваў інжынерную службу трэста № 16. У далейшым працаваў намеснікам кіраўніка трэстам па эканамічных пытаннях.

Унёс значны ўклад у будаўніцтва Наваполацка і аб'ектаў ПА «Нафтан», «Палімір», заводаў БВК, «Вымяральнік» і аб'ектаў сацыяльна-культурнага значэння.

За вытворчую і грамадскую дзейнасць узнагароджаны дзяржаўнымі і ўрадавымі ўзнагародамі: ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўную адзнаку» і інш. У 1998 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

Памёр Петр Міхайлавіч у 2001 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Козик, А. В память о первых строителях / А. Козик // Витебский курьер. – 2003. – 22 июля. – С. 1.

2. Пилатович Петр Михайлович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 11.