Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Піманаў Сяргей Іванавіч

Дата нараджэння
07.05.1956
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
унутраныя хваробы
Навуковая ступень
доктар медыцынскіх навук (1997)
Навуковае званне
прафесар
Узнагароды і прэміі
«Выдатнік аховы здароўя»
«Вынаходнік СССР»
прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1988)

Піманаў Сяргей Іванавіч нарадзіўся 7 мая 1956 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне ўнутраных хвароб. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

У 1979 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. У 1979–1981 гг. праходзіў навучанне на кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб, потым працаваў на кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1986 годзе пачаў працаваць асістэнтам кафедры шпітальнай тэрапіі.

З 2001 года – загадчык кафедры тэрапіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 2007 годзе быў пераведзены на пасаду прафесара кафедры тэрапіі факультэта ўдасканалення ўрачоў. Зараз працуе загадчыкам кафедры тэрапіі № 2 факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Навуковыя працы прысвечаны тэме ультрагукавой дыягностыкі, гастраэнтэралогіі.

Сяргей Іванавіч Піманаў – лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, узнагароджаны знакамі «Выдатнік аховы здароўя» і «Вынаходнік СССР».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Піманаў Сяргей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С 360.

2. Піманаў Сяргей Іванавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 534.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Витебский государственный медицинский университет – Пиманов Сергей Иванович