Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пінсон Барыс Давыдавіч

Дата нараджэння
1892
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
23.11.1936
Род дзейнасці
дзяржаўны і партыйны дзеяч

Пінсон Барыс Давыдавіч нарадзіўся ў 1892 годзе ў Віцебску ў сям'і краўца. Дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Скончыў 3-класнае вучылішча. Працаваў слесарам. З 1907 года – член РСДРП.

У 1913 годзе за рэвалюцыйную дзейнасць быў асуджаны і высланы на пасяленне ў Сібір.

3 чэрвеня 1917 года знаходзіўся ў Віцебску, член гаркама партыі, выбіраўся яго старшынёй, у кастрычніку 1917 года – член Віцебскага ВРК, член губкама РСДРП(б). У пачатку 1918 года знаходзіўся ў Маскве, член УЦВК. У маі 1918 года быў камандзіраваны на Каўказ, дзе праводзіў работу па арганізацыі атрадаў Чырвонай Арміі. У 1919 годзе працаваў у Маскоўскім рабочым кааператыве, прыязджаў у Віцебск як прадстаўнік ЦК РКП(б) і УЦВК.

У 1921 годзе – адказны сакратар Віцебскага губернскага камітэта РКП(б), у 1923 годзе – загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела Сібірскага бюро ЦК РКП(б), у 1923–1924 гг. – адказны сакратар татарскага абласнога камітэта РКП(б), у 1934–1936 гг. – старшы інспектар інспекцыі Саюзнафтазбыту Народнага камісарыята цяжкай прамысловасці СССР, інспектар Казкрайнафтазбыту.

У маі 1936 года быў арыштаваны за контррэвалюцыйную дзейнасць. 23 лістапада 1936 года быў расстраляны.

14 лістапада 1957 года Барыс Давыдавіч Пінсон быў пасмяротна рэабілітаваны.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Пінсон Барыс Давыдавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 222.

2. Пінсон Барыс Давыдавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 131.

3. Пінсон Барыс Давыдавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 534.

4. Пинсон Борис Давидович // Беларусь: созвездие политических имен : историко-биографический справочник / Э. А. Корнилович. – Минск : ФУАинформ, 2009. – С. 166–167.

5. Пинсон Борис Давидович // Витебская губерния: политические портреты в документах и материалах. 1917–1924 гг. / [сост.: Н. В. Воронова и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – С. 145–151.

 

 СПАСЫЛКІ

arrow Память о бесправии : проект Музея и общественного центра «Мир, прогресс, права человека» имени Андрея Сахарова – Пинсон Борис Давыдович