Пісарава Людміла Іванаўна
Пісарава Людміла Іванаўна нарадзілася 29 мая 1939 года ў г. п. Руба (зараз – г. Віцебск). Актрыса.
У 1964 годзе скончыла студыю Беларускага тэатра імя Я. Коласа. (http://kolastheatre.by/ru) У 1964–2004 гг. працавала ў гэтым тэатры.
Характарная актрыса. Лепшыя ролі ў беларускім і класічным рэпертуары: Казюра («Снежныя зімы» паводле І. Шамякіна), Ульяна («Трывога» А. Петрашкевіча), Маці («Парог» А. Дударава, «...Таму, што люблю...» А. Паповай паводле п'есы «Дзень карабля»), Цвяткова («Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага), Матруна («Улада цемры» Л. Талстога), Кісельнікава («Багна» А. Астроўскага), Далгова («Касатка» А. Талстога), Інэса («Каханне не жарты» П. Кальдэрона), пані Конці («Сола для гадзінніка з боем» О. Заградніка), Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), Акуліна Іванаўна («Мяшчане» М. Горкага), Івета («Матухна Кураж і яе дзеці» Б. Брэхта). Знялася ў кіна- і тэлефільмах: «Нядзельная ноч», «Паводка», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы».
У 1976 годзе Людміла Іванаўна Пісарава ўдастоена ганаровага звання «Заслужаная артыстка БССР». Узнагароджана ордэнам Францыска Скарыны.
Памерла Людміла Іванаўна 23 мая 2011 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Гаробчанка, Т. Я. Пісарава Людміла Іванаўна / Т. Я. Гаробчанка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 386.
2. Гаробчанка, Т. Я. Пісарава Людміла Іванаўна / Т. Я. Гаробчанка // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 2 : Л–Я. – С. 261–262.
3. Дашкевіч, С. Адданасць прафесіі / С. Дашкевіч // Народнае слова. – 2004. – 29 мая. – С. 5.
4. Іваноўскі, Ю. Ордэны [Францыска Скарыны] – артыстам-коласаўцам / Ю. Іваноўскі // Віцебскі рабочы. – 2002. – 14 лют. – С. 1.
5. Котович, Т. Галерея: Людмила Писарева / Т. Котович // Витебский курьер. – 2000. – 21 апр. – С. 5.
6. Кузьмiч, Т. Да народнай пачакаем? / Т. Кузьміч // Вiцебскі рабочы. – 1999. – 29 мая. – С. 2.
7. Кузьміч, Т. «Тэатру трэба аддавацца цалкам» / Т. Кузьміч // Віцебскі рабочы. – 2004. – 1 чэрв. – С. 3.
8. Кузьміч, Т. Яна была актрысаю... / Т. Кузьміч // Звязда. – 2016. – 2 жн. – С. 10.
9. Кузьміч, Т. Яна ніколі не падманывала гледача... / Т. Кузьміч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 19 нояб. – С. 7.
10. Пастернак, Т. У актрисы Писаревой – бенефис / Т. Пастернак // Народнае слова. – 1999. – 29 мая. – С. 8.
11. Пісарава Людміла Іванаўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. –Т. 6 : М–Я. – С. 181–182.
12. Писарева, Л. А все начиналось с массовки / Л. Писарева // Вечерний Витебск. – 1999. – 29 мая. – С. 3.
13. Писарева Людмила Ивановна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 296.
14. Писарева Людмила Ивановна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 80.
15. Сеньков, В. Этот всегда наступающий май-чародей / В. Сеньков, Т. Котович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 29 мая. – С. 4.
СПАСЫЛКІ
Высокое искусство Людмилы Писаревой
Кузьміч Т. Пра творчы шлях заслужанай артысткі Беларусі Людмілы Пісаравай