Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Піваварава Вера Піліпаўна

Дата нараджэння
1925
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі
Род дзейнасці
педагог
Спецыялізацыя
адукацыя, геаграфія
Узнагароды і прэміі
«Заслужаная настаўніца школ БССР»

Піваварава Вера Піліпаўна нарадзілася ў 1925 годзе ў г. Чашнікі. У 1946 годзе скончыла Чашніцкую сярэднюю школу № 1. У 1947 г. паступіла ў Ленінградскі педінстытут.

3 1951 па 1986 гг. працавала спачатку ў школе № 1, а потым у школе № 3 г. Чашнікі настаўніцай геаграфіі. З'яўлялася адным з лепшых класных кіраўнікоў раёна.

Дасканалае валоданне методыкай выкладання прадмета, працалюбства настаўніцы, яе любоў да вучняў садзейнічалі высокаму ўзроўню правядзення кожнага ўрока, выклікалі вялікую цікаўнасць вучняў, давалі станоўчыя вынікі па засваенні вучэбнага матэрыялу. Шчодра і шчыра перадавала Вера Піліпаўна свой педагагічны вопыт калегам, асабліва моладзі.

Доўгі час яна ўзначальвала міжшкольнае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў геаграфіі. З'яўлялася адным з лепшых класных кіраўнікоў раёна. Шмат увагі надавала вывучэнню роднага краю. Яе вопыт быў абагульнены Інстытутам удасканалення настаўнікаў.

У 1968 годзе В. П. Піваваравай было прысвоена званне «Заслужаная настаўніца школ БССР».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Піваварава Вера Піліпаўна // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 439.