Платонаў Уладзімір Пятровіч
Платонаў Уладзімір Пятровіч нарадзіўся 1 снежня 1939 года ў в. Стайкі Аршанскага раёна, беларускі вучоны, матэматык.
У 1961 годзе ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1963 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 1964-м – доктарскую дысертацыі.
Прафесар з 1968 года. У 1969 годзе абраны членам-карэспандэнтам, у 1972 годзе – акадэмікам АН БССР, а ў 1987 годзе – акадэмікам АН СССР.
У 1963–1971 гг. У. П. Платонаў працаваў дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедры алгебры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1971–1995 гг. – загадчыкам лабараторыяй алгебраічнай геаметрыі і тапалогіі, дырэктарам (1977–1992), галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута матэматыкі АН Беларусі, у 1987–1992 гг. – прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі.
У студзені 1992 года У. П. Платонаў пайшоў у адстаўку з пасады прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі. Ён жыве і працуе за мяжой, з’яўляецца прафесарам матэматычнага факультэта ўніверсітэта Ватэрлоо (Канада).
У. П. Платонаў з’яўляўся членам рэдкалегіі часопісаў «Известия АН СССР. Серия математическая», «Функциональный анализ и его приложения», «Доклады Академии наук Белоруссии».
ЛІТАРАТУРА
1. Ахремчик, Р. В. Президенты НАН Беларуси: история Академии наук в лицах / Р. Ахремчик // Наука и инновации. – 2014. – № 4. – С. 4–8.
2. Зенькович, Ю. Самый молодой академик: президент НАН Беларуси В. П. Платонов (1987–1992 гг.) / Ю. Зенькович // Веды. – 2009. – № 12. – С. 7.
3. Платонов Владимир Петрович // Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928–2015 / сост.: Т. С. Буденкова [и др.]. – 2-е изд., испр. – Минск : Беларуская навука, 2016. – С. 208–209.
4. Платонов Владимир Петрович // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. – С. 100–103.
5. Платонаў Уладзімір Пятровіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 438.