Плоткін Марк Аронавіч
Плоткін Марк Аронавіч нарадзіўся 19 сакавіка 1904 года ў Віцебску. Ваенны дзеяч.
Пасля заканчэння чатырох класаў яўрэйскай школы працаваў на заводзе.
З 1919 года – у Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны. У 1924 годзе скончыў ваенную школу сувязі. Камандаваў падраздзяленнямі і часткамі войскаў сувязі. У 1941 годзе скончыў курсы ўдасканалення пры Ваеннай акадэміі сувязі.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: начальнік сувязі корпуса, памочнік начальніка сувязі арміі. З 1944 года працаваў начальнікам сувязі шэрагу ваенных акруг.
Званне «генерал-маёр» М. А. Плоткіну было прысвоена 5 мая 1945 года.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I, II ступеняў, Чырвонага Сцяга (2), Чырвонай Зоркі (2), медалямі.
Памёр Марк Аронавіч 24 мая 1946 года. Пахаваны ў Кіеве.
ЛІТАРАТУРА
1. Плоткин Марк Аронович // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 202.
СПАСЫЛКІ