Плят Чэслаў
Плят Чэслаў нарадзіўся 6 сакавіка 1925 года ў фальварку Будзішчы Слабодскай гміны (зараз Браслаўскі раён), польскі вучоны-матэматык, прафесар (1983).
У 1938 годзе скончыў пачатковую школу ў Браславе і паступіў у Браслаўскую прыватную гімназію. 10 лютага 1940 года разам з сям'ёй быў вывезены ў Сібір. У жніўні 1943 года залічваецца ў шэрагі Войска польскага. У складзе 2-й пяхотнай дывізіі прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі, Польшчы. Дэмабілізаваны ў лютым 1946 года. Быў узнагароджаны савецкімі і польскімі баявымі адзнакамі.
3 1946 года пасяліўся ў Ольштыне, дзе вучыўся ў гімназіі і ліцэі, працуючы пры гэтым у Дырэкцыі дзяржаўных лясоў. У 1949 годзе паступіў у Вроцлаўскі ўніверсітэт на факультэт матэматыкі, фізікі і хіміі. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі працаваў на кафедры матэматыкі сельскагаспадарчага інстытута ў Ольштыне (цяперашняя акадэмія). У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, з 1969 года ўзначальваў кафедру матэматычнай статыстыкі інстытута.
З'яўляецца аўтарам некалькіх падручнікаў, навуковых манаграфій, шэрагу іншых прац. Ён заснавальнік і шматгадовы кіраўнік Ольштынскага аддзела Польскага матэматычнага таварыства. Памёр у Мінску, дзе ўдзельнічаў у міжнароднай канферэнцыі.
Памёр 20 верасня 1995 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Плят Чэслаў // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 224–225.
2. Плят Чэслаў // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 132.
3. Семянчук, А. Памяці Ч. Плята / А. Семянчук // Браслаўскія сшыткі. – 1996. – № 1. – С. 73–74.
4. Чэслаў Плят // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 599.
СПАСЫЛКІ