Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пруднік Іван Васілевіч

Дата нараджэння
15.03.1944
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Ліпск
Дата смерці
12.04.1997
Род дзейнасці
навуковец
Навуковая сфера
сацыялогія
Навуковая ступень
кандыдат філасофскіх навук

Пруднік Іван Васілевіч нарадзіўся 15 сакавіка 1944 года ў в. Ліпск Докшыцкага раёна. Беларускі сацыёлаг. Кандыдат філасофскіх навук (1971). Скончыў Мінскі дзяржаўны педінстытут замежных моў (1965). Працаваў настаўнікам нямецкай і англійскай моў у Вялікалятчанскай школе-інтэрнаце (Віцебскі раён), Бярэзінскай сярэдняй школе (Докшыцкі раён). 3 1970 г. малодшы, з 1972 г. старшы, з 1994 г. вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай АН Беларусі.

Даследаваў працэсы сацыяльна-культурнага і эканамічнага развіцця вёскі, сельскагаспадарчай інтэграцыі ў Заходняй Еўропе, праблемы, фактары і ўмовы стабілізацыі беларускага грамадства на пачатках сацыяльнай справядлівасці і інш. Аўтар манаграфіі «Сацыяльнае становішча сялянства ФРГ» (1973), раздзелаў у калектыўных працах «Рабочы клас у структуры сельскага насельніцтва» (1975), «Сацыяльныя змены ў сучасным сяле» (1978), «Міжгаспадарчае каапераванне і сацыяльныя змены ў вёсцы» (1980) і інш.

Памёр Іван Васілевіч Пруднік 12 красавіка 1997 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Пруднік Іван Васілевіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 635–636.