Пруднікаў Уладзіслаў Андрэевіч
Пруднікаў Уладзіслаў Андрэевіч нарадзіўся 13 студзеня 1936 года ў в. Сітна Лёзненскага раёна, беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1994).
У 1965 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1961 года працуе ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства і кармоў. З 2011 года – загадчык аддзела ў інстытуце лёну Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.
Навуковыя працы па вапнаванні кіслых зямель, сістэмах угнаенняў і севаабаротаў, аптымальных дозах і тэрмінах ўнясення ўгнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры.
ЛІТАРАТУРА
1. Пруднікаў Уладзіслаў Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 13 : Прамиле–Рэлаксін. – С. 48.
2. Прудников Владислав Андреевич // Лён : энциклопедия / сост. Л. В. Ловчая ; под общ. ред. И. А. Голуба. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2009.– С. 120.
3. Прудников Владислав Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 309–310.