Прыбыткін Сяргей Тарасавіч
Прыбыткін Сяргей Тарасавіч нарадзіўся 28 кастрычніка 1918 года ў в. Янкавічы Расонскага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям'і.
Скончыў Сяляўшчынскую сярэднюю школу.
У 1936 годзе – скончыў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, быў прызваны ў Чырвоную Армію.
З 1941 года – лейтэнант 184-га стралковага палка 229-й дывізіі 69-га корпуса 20-й арміі. Мінамётны ўзвод, якім кіраваў С. Т. Прыбыткін, удзельнічаў у абароне Оршы, Вязьмы, Мажайска, Магілёва, Смаленска.
1 жніўня 1941 года каля станцыі Кардымава Смаленскай вобласці быў цяжка паранены. Праз 20 дзён атрымаў другое раненне каля невялікай вёскі Субоціна.
Пасля лячэння Прыбыткін С. Т. – камандзір батарэі 102-га асобнага дывізіёна 42-й стралковай дывізіі, начальнік штаба дывізіёна, памочнік начальніка 540-га армейскага мінамётнага палка 49-й арміі на Заходнім фронце.
У снежні 1943 года атрымаў званне маёра.
У баі за Усходнюю Прусію зноў быў паранены.
Удзельнік вызвалення Венгрыі, Аўстрыі, Балгарыі ў складзе 3-га Украінскага фронту.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны некаторы час служыў у гарадах Сафія і Варна (Балгарыя).
У 1948 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу і паступіў у Ваенную акадэмію імя Фрунзе.
Далейшую службу праходзіў на камандна-штабных пасадах у Адэскай ваеннай акрузе.
У лютым 1971 года звольніўся ў запас у званні палкоўніка.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалём «За баявыя заслугі».
Памёр у маі 1975 года.
Пахаваны на гарадскіх могілках у Адэсе.
ЛІТАРАТУРА
1. Кожар, Н. Дзеля будучыні, дзеля жыцця / Н. Кожар // Голас Расоншчыны. – 2003. – 25 лістап. – С. 2.
2. Кузьмич, Т. Чести офицера не ронял / Т. Кузьмич // Вiцебскi рабочы. – 2006. – 28 лістап. – С. 2.
3. Матулевская, Н. Никогда не ронял чести советского офицера / Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2014. – 11 кастр. – С. 8.
СПАСЫЛКІ