Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Прышчэпа Іна Міхайлаўна

Дата нараджэння
01.06.1961
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
фізіялогія, валеалогія
Навуковая ступень
доктар біялагічных навук (1997)
Навуковае званне
прафесар (2000)
Узнагароды і прэміі
«Выдатнік адукацыі» (2010)
Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2000)
Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003)
дыплом Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2004)
Ганаровая грамата Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Д. Сахарава (2011)
Ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2011)
Ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь (2016)
Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2015)

Прышчэпа Іна Міхайлаўна нарадзілася 1 чэрвеня 1961 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне фізіялогіі і валеалогіі. Доктар біялагічных навук, прафесар.

У 1978 годзе скончыла сярэднюю школу № 9 г. Віцебска і паступіла на біялагічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, які скончыла ў 1983 годзе. У 1982–1983 гг. – настаўнік біялогіі і хіміі сярэдняй школы № 32 г. Віцебска.

У 1995–1996 гг. – дацэнт кафедры заалогіі, у 1996–1998 гг. – старшы навуковы супрацоўнік, у 1998 годзе – прафесар кафедры заалогіі, у 1998–2009 гг. – загадчык кафедры анатоміі, фізіялогіі і валеалогіі чалавека, з 2009 года – прарэктар па навуковай рабоце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Навуковыя працы прысвечаны вывучэнню ўплыву экалагічных фактараў на развіццё хранічных захворванняў рэспіраторнай сістэмы чалавека ў розных рэгіёнах Беларусі.

Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за навукова-даследчую дзейнасць, дыпломам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за навуковае кіраўніцтва, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі», Ганаровай граматай Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Д. Сахарава, Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Прищепа, И. М. Человеком движет интерес! / И. М. Прищепа ; беседовала Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 2 июля. – С. ІV. – (Прил.: Вечерний Витебск).

2. Прищепа, И. М. Эффективно. Результативно. Перспективно / И. М. Прищепа ; [беседовала] А. Дубровская // Мы і час (Віцебск). – 2020. – 28 студз. – С. 2.

3. Прищепа Инна Михайловна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 374.

4. Прышчэпа Іна Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 13 : Праміле–Рэлаксін. – С. 88.

5. Прышчэпа Іна Міхайлаўна // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 535.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Витебский государственный университет имени П. М. Машерова – Прищепа Инна Михайловна