Прышчэпаў Міхаіл Аляксандравіч
Прышчэпаў Міхаіл Аляксандравіч нарадзіўся 14 лістапада 1956 годзе ў в. Маісеенкі Гарадоцкага раёна. Доктар тэхнічных навук, дацэнт.
У 1975 годзе скончыў Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі, у 1980 годзе – Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (цяпер Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт). З гэтага ж года працуе ў ім: малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык навукова-даследчай лабараторыі, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры. З 2004 года – прарэктар па навуковай працы – дырэктар Навукова-даследчага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.
Аўтар больш за 200 навуковых і навукова-метадычных прац, 64 вынаходніцтваў.
Узнагароджаны знакам «Вынаходнік СССР», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Прышчэпаў Міхаіл Аляксандравіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 714.
2. Прищепов Михаил Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 374.
СПАСЫЛКІ
Белорусский государственный аграрный технический университет – Прищепов Михаил Александрович