Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Путаў Валерый Уладзіміравіч

Дата нараджэння
02.01.1954
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава
Род дзейнасці
ваенны дзеяч
удзельнік Другой чачэнскай вайны
Гады службы
1975–2011
Воінскае званне
генерал-палкоўнік
Узнагароды і прэміі
Заслужаны пагранічнік Расіі
ордэн Чырвонай Зоркі (1991)
ордэн «За ваенныя заслугі»
медаль «За баявыя заслугі» (1979)
медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы»
імянная агнястрэльная зброя

Путаў Валерый Уладзіміравіч нарадзіўся 2 студзеня 1954 года ў п. Коханава Талачынскага раёна, савецкі, расійскі ваеннаслужачы.

Скончыў Вышэйшае памежнае ваенна-палітычнае Чырванасцяжнае вучылішча КДБ пры Савеце Міністраў СССР імя К. Е. Варашылава (1975), ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе (1984), акадэмію Генеральнага штаба РФ (1998).

Служыў у Забайкальскай памежнай акрузе, у Кокуйскім памежным атрадзе (старшым афіцэрам штаба).

З 1984 года – начальнік штаба Градзякоўскага памежнага атрада, затым – начальнік Скавародзінскага памежнага атрада.

З 1993 года – намеснік начальніка штаба Упраўлення групы пагранічных войск Расіі ў Рэспубліцы Кіргізія, затым – намеснік камандуючага войскамі Забайкальскай пагранічнай акругі.

Займаў пасады начальніка Забайкальскага рэгіянальнага ўпраўлення, начальніка штаба Паўночна-Каўказскага рэгіянальнага ўпраўлення Федэральнай памежнай службы Расіі (з 2000 года).

Кіраваў у Чачні аперацыямі супраць банды Гелаева (2000), а таксама супраць банды брыгаднага генерала Хусэйна Ісабаева (2002).

З чэрвеня 2003 года – генерал-лейтэнант.

З 2003 года ўзначальваў Паўночна-Усходняе памежнае ўпраўленне берагавой аховы ФСБ РФ, у 2006–2009 гг. – Рэгіянальнае памежнае ўпраўленне ФСБ Расіі па Далёкаўсходняй федэральнай акрузе.

З 2011 года – віцэ-прэзідэнт ТАА «Аналітык груп».

Член Саюза журналістаў Расіі, аўтар артыкулаў і кніг пра жыццё пагранічнікаў.

Удастоены ганаровага звання «Заслужаны пагранічнік Расіі».

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1991) і «За ваенныя заслугі», медалямі «За баявыя заслугі» (1979) і «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы», імянной агнястрэльнай зброяй.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Большая биографическая энциклопедия «Академик». Путов Валерий Владимирович 

arrow Генерал-полковник Путов Валерий Владимирович 

arrow Депутатские Дела: информационно-политический портал России. Путов Валерий Владимирович