Пузікаў Віктар Мітрафанавіч
Пузікаў Віктар Мітрафанавіч – беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1958), прафесар (1978).
Нарадзіўся 7 верасня 1928 года ў в. Балотнікі Шумілінскага раёна.
У 1953 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 1957–1979, 1987–2001 гг. працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (у 1968–1979 гг. – прарэктар, у 1987–1996 гг. – загадчык кафедры).
У 1975 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР».
У 1979–1987 гг. – рэктар Мінскага інстытута культуры.
Навуковыя працы па праблемах філасофіі, гісторыі культуры, філасофскай і грамадскай думкі Беларусі, методыкі навучання і выхавання.
Адзін з аўтараў кніг: «Нарысы гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі» (да 1917 г.)» (1973), «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1917 г.» (1985), «Гісторыя культуры Беларусі» (1993), «Кароткі філасофскі слоўнік» (1994), «Філасофія: курс лекцый» (1995), аўтар кнігі «Метадалагічныя і метадычныя аспекты філасофскай падрыхтоўкі магістраў» (1998).
Памёр 25 чэрвеня 2001 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Пузиков Виктор Митрофанович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 387–388.
2. Пузиков Виктор Митрофанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 327.
3. Савік, М. П. Пузікаў Віктар Мітрафанавіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 13 : Праміле–Рэлаксін. – С. 118.