Пузырэўскі Леанід Сяргеевіч
Пузырэўскі Леанід Сяргеевіч нарадзіўся 7 студзеня 1938 года ў г. Гарадок. Доктар эканамічных навук, прафесар.
У 1960 годзе скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Працаваў канструктарам, тэхнолагам, старшым майстрам цеплавозабудаўнічага завода, узначальваў лабараторыю Кіраўскага завода ў Ленінградзе. Працаваў у Ленінградскім фінансава-эканамічным інстытуце: выкладчык, загадчык кафедры, дэкан факультэта. У 1987–1993 гг. – рэктар Далёкаўсходняга інстытута савецкага гандлю.
3 1994 года Леанід Сяргеевіч жыве у Санкт-Пецярбургу: працаваў у палітэхнічным, архітэктурна-будаўнічым інстытутах, гуманітарным універсітэце прафсаюзаў, універсітэце МУС Расіі.
Аўтар шэрагу навуковых прац.
ЛІТАРАТУРА
1. Пузырэўскі Леанід Сяргеевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 229.
2. Пузырэўскі Леанід Сяргеевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 134–135.
3. Пузырэўскі Леанід Сяргеевіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 714.