Пузыроў Міхаіл Валянцінавіч
Пузыроў Міхаіл Валянцінавіч нарадзіўся 5 кастрычніка 1966 года ў г. Гарадок. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.
У 1990 годзе скончыў факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З гэтага ж года працуе ў навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.
У 2009 годзе Міхаіл Валянцінавіч узнагароджаны прэміяй імя А. Н. Сеўчанкі.
ЛІТАРАТУРА
1. Пузыроў Міхаіл Валянцінавіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 714.