Пярэднеў Уладзімір Пятровіч
Пярэднеў Уладзімір Пятровіч нарадзіўся 10 мая 1935 года ў в. Пугачова Докшыцкага раёна. Беларускі вучоны ў галіне агародніцтва і аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар (1995). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1999). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1962). 3 1962 года – у Беларускім НДІ агародніцтва, старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 года – загадчык аддзела агародніцтва, лабараторыі аграхіміі, аграхіміі і якасці агароднінных культур. Адначасова ў 1976–1980 гг. з'яўляўся экспертам ААН.
Даследаваў праблемы інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання агародніны, павелічэння ўрадлівасці глебы, ураджаяў, паляпшэння якасці агароднінных культур. Аўтар прац «Плады і агародніна ў харчаванні чалавека» (1983, у сааўтарстве), «Угнаенне агароднінных культур» (1987), «Агарод без хіміі» (1996, з Я. А. Стальмашком), «Вырошчванне агародніны» (2001, з Л. І. Лявонавай) і інш. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Памёр Уладзімір Пятровіч Пярэднеў 27 верасня 2000 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Пярэднеў Уладзімір Пятровіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 636.