Пятроўскі Сцяпан Фёдаравіч
Пятроўскі Сцяпан Фёдаравіч нарадзіўся 11 снежня 1897 года ў в. Карчы Дрысенскага павета (зараз Верхнядзвінскі раён).
Удзельнік грамадзянскай вайны. Генерал-маёр (1945).
У 1923 годзе скончыў Вышэйшую ваенна-педагагічную школу, 1935 – Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе. У арміі з 1916 года, у Чырвонай Арміі з 1918 года на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах – камандзір узвода, роты. У Айчынную вайну з 1942 года на Бранскім, Цэнтральным, 1-м Беларускім франтах – камандзір палка, начальнік штаба, намеснік камандзіра, камандзір дывізіі. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Беларусі і Польшчы.
Пасля вайны – на выкладчыцкай рабоце, з 1954 года – начальнік штаба групы войск. З 1956 года ў адстаўцы. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 5 іншымі ордэнамі, медалямі, 3 ордэнамі Польшчы.
Памёр Сцяпан Фёдаравіч 29 ліпеня 1979 года, пахаваны ў Маскве.
ЛІТАРАТУРА
1. Петровский Степан Фёдорович // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 148.
2. Пятроўскі Сцяпан Фёдаравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1975. – Т. 8 : Паддубнікі–Рабкі. – С. 663–664.
3. Пятроўскі Сцяпан Фёдаравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 232.
4. Пятроўскі Сцяпан Фёдаравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 136.