Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Радкевіч Анатоль Іванавіч

Дата нараджэння
13.11.1898
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
08.05.1977
Род дзейнасці
вучоны
удзельнік грамадзянскай вайны
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Спецыялізацыя
энтамалогія
Навуковае званне
дацэнт (1961)
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонай Зоркі

Радкевіч Анатоль Іванавіч нарадзіўся 13 лістапада 1898 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне энтамалогіі. Дацэнт. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

У 1923 годзе скончыў Віцебскі інстытут народнай адукацыі. У 1930–1933 гг. працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце. З 1935 года – у Віцебскім педагагічным інстытуце. У 1946–1979 гг. – загадчык кафедры заалогіі педінстытута.

Навуковыя працы па вывучэнні тэарэтычных і практычных асноў шаўкаводства на Беларусі, вывучэнні фаўны стракоз, цвёрдакрылых і лускакрылых, селекцыі і міжпародным скрыжаванні трусоў, методыцы выкладання біялогіі.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памёр Анатоль Іванавіч 8 мая 1977 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дарафееў, А. М. Радкевіч Анатоль Іванавіч / А. М. Дарафееў // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.] / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1973. – Т. IX: Рабкор–Сочы. – С. 31.

2. Радкевіч Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 13 : Праміле–Рэлаксін. – С. 222.