Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Радзецкі Яўген Іванавіч

Дата нараджэння
10.08.1932
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Яблынька
Род дзейнасці
партыйны дзеяч

Радзецкі Яўген Іванавіч нарадзіўся 10 жніўня 1932 года ў в. Яблынька Талачынскага раёна, партыйны дзеяч Беларусі.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1956), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1974).

З 1956 працаваў у Полацкім раёне, з 1959 года – у Віцебскім абласным меліярацыйным трэсце, з 1960 года – у Віцебскім абкаме КПБ.

З 1965 года – начальнік Лепельскага раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі.

З 1967 года – першы сакратар Сенненскага райкама КПБ, з 1976 – у ЦК КПБ.

З 1977 года – сакратар, з 1978 – другі сакратар Віцебскага абкама КПБ.

Быў членам Рэвізійнай камісіі КПБ (1976–1981), членам ЦК КПБ (1981–1990), членам Кантрольнай камісіі КПБ (1990–1991)

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1980-1993 гг. (з 1991 года – Рэспублікі Беларусь).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Фалей, Е. С. Радецкий Евгений Иванович / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 392.