Рэўтовіч Уладзімір Іванавіч
Рэўтовіч Уладзімір Іванавіч нарадзіўся 4 красавіка 1946года ў г. Полацк.
Скончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў № 28. З 1964 па 1968 гг. працаваў на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе на пасадзе аператара тэхналагічнай ўстаноўкі.
У 1968 г. перайшоў на працу ў Саюзную Кантору « Аргнафтазавода» (Масква), дзе на пасадзе старшага аператара пусканаладачнай брыгады працаваў да 1972 г. У гэты перыяд удзельнічаў у пуску і засваенні тэхналагічных установак на нафтаперапрацоўчых заводах у гарадах Ангарск, Саратаў, Валгаград, Перм і г.д.
У 1972 г. вярнуўся ў Наваполацк, паступіў на працу на нафтаперапрацоўчы завод. У 1981 г. скончыў вячэрняе аддзяленне Наваполацкага політэхнічнага інстытута, атрымаўшы кваліфікацыю «інжынер-хімік-тэхнолаг».
У 1989 г. узначаліў вытворчасць араматычных вуглевадародаў. На працягу 20 гадоў працаваў на пасадзе начальніка па вытворчасці Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода, затым – вядучым спецыялістам па рэканструкцыі. Удзельнічаў у будаўніцтве, пуску і засваенні новых вытворчых магутнасцяў, уключаных у праграму развіцця ААТ «Нафтан».
Аўтар больш за 30 рацыяналізатарскіх прапаноў. Адзначаны бронзавым медалём ВДНГ СССР. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўную доблесць». Заслужаны ветэран ААТ «Нафтан», удастоены звання «Ганаровы нафтавік». У 2013 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».
ЛІТАРАТУРА
1. Знатный. Заслуженный. Почётный... // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 7 июнь. – С. 5.
2. Ревтович, В. И. Готовим смену / В. И. Ревтович ; беседовал В. Факеев // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2008. – 26 янв. – С. 1.
3. Ревтович Владимир Иванович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 33.