Розынка Пётр Міхайлавіч
Розынка Пётр Міхайлавіч нарадзіўся 25 верасня 1942 года ў в. Логавінцы Пастаўскага раёна.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1958 годзе ў калгасе «Сцяг Перамогі» рахункаводам трактарнай брыгады. У 1965 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут.
У 1965–1966 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1966–1969 гг. працаваў выкладчыкам Клімавіцкага ветэрынарнага тэхнікума. У 1969–1974 гг. – старшы ветэрынарны ўрач Пастаўскай ветстанцыі, асістэнт кафедры хірургіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута, намеснік начальніка Пастаўскай райветстанцыі, галоўны ветэрынарны ўрач Пастаўскага раёна. У 1974–1983 гг. – намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Пастаўскага райвыканкама. 3 сакавіка 1983 года – старшыня калгаса імя Мічурына Пастаўскага раёна. У 1995–1996 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, з лістапада 1996 года – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Розынка, П. Пакінем нашчадкам прыгожай зямлю / П. Розынка // Пастаўскi край. – 2005. – 4 чэрв. – С. 3.
2. Розынка Пётр Міхайлавіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 511.