Рубіс Пётр Яфімавіч
Рубіс Пётр Яфімавіч нарадзіўся 14 кастрычніка 1916 года ў в. Цясны Расонскага раёна.
У 1933–1937 гг. – сакратар Дзмітраўскага сельвыканкама.
У 1937–1939 гг. – намеснік палітрука ваеннай камендатуры чыгункі імя В. М. Молатава на савецка-маньчжурскай граніцы і ў МНР у Чырвонай Арміі. Удзельнік баёў на р. Халхін-гол.
У 1939–1940 гг. – загадчык аддзела Расонскага райвыканкама.
З 1940 года – у Чырвонай Арміі.
У чэрвені 1941 года скончыў Смаленскае ваенна-палітычнае вучылішча з прысваеннем спецыяльнага звання «палітрук».
З ліпеня 1941 года – палітрук роты 788-га стралковага палка 214-й стралковай дывізіі на Заходнім фронце. Удзельнік абароны гарадоў Невель і Вялікія Лукі (зараз – Пскоўская вобласць Расіі).
У раёне г. Тарапец (зараз – Цвярская вобласць Расіі) трапіў у акружэнне і вярнуўся на радзіму.
З верасня 1941 года – адзін з арганізатараў і актыўны ўдзельнік падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў в. Межава Расонскага раёна.
З мая 1942 года – камісар партызанскага атрада імя І. В. Сталіна і адначасова начальнік штаба групы атрадаў Расонскага раёна.
Са жніўня 1942 года – начальнік штаба, з верасня 1942 года – намеснік камандзіра Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна. З кастрычніка 1942 па лістапад 1943 гг. – член Расонскага падпольнага райкама КП(б)Б. З чэрвеня па верасень 1943 года – член Расонскага падпольнага райкама ЛКСМБ.
У 1944–1949 гг. – старшыня Расонскага райвыканкама.
У 1949–1963 гг. – першы сакратар Глыбоцкага РК КПБ, начальнік Глыбоцкага сельскагаспадарчага вытворчага ўпраўлення.
У 1963–1977 гг. – старшыня Віцебскага аблвыканкама.
Член ЦК КПБ (1952–1956, 1959–1976), кандыдат у члены ЦК КПБ (1956–1959). Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР (1962–1966) і БССР 5-га (1955–1959), 7-га, 8-га, 9-га (у 1967–1980 гг. – член Прэзідыума) скліканняў. Дэлегат XX (1952), XXІ (1954), XXІІ (1956), XXІІІ (1959), XXIV (1960), XXV (1961), XXVI (1966), XXVIІ (1971), XXVIІІ (1976) з'ездаў КПБ.
З 1977 года на пенсіі.
Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны ІІ ступені, 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Памёр 11 сакавіка 1988 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Бруцкий, А. Полотно его судьбы / А. Бруцкий // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 20 окт. – С. 4.
2. Петр Ефимович Рубис // Высшее партизанское командование Белоруссии, 1941–1944 : справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]. – Минск : Беларусь, 2009. – С. 122–123.
3. Рубіс Пётр Яфімавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 532–533.
4. Шпаковская, Г. Из машеровской когорты / Г. Шпаковская, Н. Камлёва // Витебские вести. – 2016. – 15 окт. – С. 4.