Рудкоўскі Эдвард Іосіфавіч
Рудкоўскі Эдвард Іосіфавіч нарадзіўся 21 сакавіка 1947 года ў в. Мегуны Пастаўскага раёна, дацэнт, кандыдат філасофскіх навук.
У 1970 годзе скончыў філасофскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. 1970–1974 гг. – асістэнт, старэйшы выкладчык кафедры філасофіі і навуковага камунізму Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. У 1977 годзе скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. 1977–1981 гг. – дацэнт кафедры філасофіі Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. 1981–1986 гг. – прарэктар па завочным навучанні Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. 1986–1990 гг. – прарэктар па навуковай рабоце Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. 1991–2012 гг. – загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. З 2012 года – дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных навук Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Мае больш за 100 друкаваных работ навуковага і навукова-метадычнага характару. Сярод іх: «Свабода і адказнасць асобы», навуковыя дапаможнікі «Паліталогія», «Сацыяльная філасофія» і інш.
Мае ўзнагароды: нагрудны знак «Выдатнік народнай адукацыі БССР» (1982); нагрудны знак «Выдатнік асветы СССР» (1988); Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997); Грамата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў (1993; 1998); Грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003); Грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2007).
ЛІТАРАТУРА
1. Замковский, А. Любящий мудрость / А. Замковский // Мы і час (Віцебск). – 2007. – 30 чэрв. – С. 2.
2. Рудкоўскі Эдуард Іосіфавіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 509.
3. Рудковский Э. И. // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2007. – № 2. – С. 141–142.