Рыўлін Езекііль Ісакавіч
Рыўлін Езекііль Ісакавіч нарадзіўся 1 снежня 1901 года ў Віцебску. Дзяржаўны і партыйны дзеяч, гісторык. Акадэмік АН БССР, прафесар.
У 1923 годзе скончыў Камуністычны ўніверсітэт імя Свярдлова (Масква), у 1927 годзе – Інстытут чырвонай прафесуры. У канцы 20-х гадоў працаваў у вузах Масквы. З 1928 года – прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1929 года – намеснік наркама асветы БССР.
У 1931–1932 гг. – загадчык сектара навукі і культуры ЦК КП(б)Б; член Прэзідыума, дырэктар Інстытута аспірантуры АН БССР. У 1933 годзе быў рэпрэсіраваны і высланы ў Алма-Ату. У 1933–1957 гг. выкладаў у Кзыл-Ардынскім настаўніцкім інстытуце. Рэабілітаваны ў 1956 годзе. У 1957–1971 гг. працаваў у Казахскім педінстытуце.
Аўтар падручніка па рускай мове для казахскіх школ.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Памёр Езекііль Кір'янавіч 7 мая 1978 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Астрога, В. А. Рыўлін Езекііль Ісакавіч / В. А. Астрога // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 13 : Праміле–Рэлаксін. – С. 523.
2. Ривлин Езекииль Исаакович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 407.
3. Рыўлін Езекііль Ісакавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 239–240.
4. Рыўлін Езекііль Ісакавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 140.
5. Рыўлін Езекііль Ісакавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 535.