Рыжкова Ганна Паўлаўна
Рыжкова Ганна Паўлаўна нарадзілася 29 жніўня 1925 года ў в. Войлева Сенненскага раёна. Артыстка эстрады.
Заслужаная артыстка Беларусі (1970).
У 1938–1941 гг. вучылася ў Рэспубліканскім тэатральным вучылішчы ў Мінску (педагог Е. Міровіч). У гады Вялікай Айчыннай вайны трапіла ў канцлагер.
У 1945–1948 гг. працавала ў тэатры імя Я. Коласа. У 1948–1961 гг. – метадыст Віцебскага абласнога Дома народнай творчасці. У 1961–1993 гг. – артыстка Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Шырока прапагандавала беларускую паэзію, выконвала фельетоны і гумарэскі. У рэпертуары былі эстрадна-паэтычныя спектаклі «Як жывеш, чалавек?», «Калі ласка», праграма «Край паэтаў» (прысвечаныя Я. Купалу і Я. Коласу), выкананне твораў Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, М. Танка, П. Панчанкі, Э. Агняцвет, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, Н. Гілевіча, С. Грахоўскага, Е. Лось, П. Макаля, Н. Тулупавай і іншых.
Стварыла на эстрадзе шмат цікавых вобразаў. Асабліва атрымліваліся маналогі-фельетоны ад імя мужчын.
Часопіс «Вожык» прысудзіў ёй прэмію Ведзьмака Лысагорскага за поспехі ў жанры беларускай сатыры.
Памерла Ганна Паўлаўна 21 красавіка 1993 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Міхалевіч, Л. У. Рыжкова Ганна Паўлаўна / Л. У. Міхалевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 13 : Праміле–Рэлаксін. – С. 493.
2. Міхалевіч, Л. У. Рыжкова Ганна Паўлаўна / Л. У. Міхалевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1987. – Т. 4 : Накцюрн–Скальскі. – С. 547.
3. Міхалевіч, Л. У. Рыжкова Ганна Паўлаўна / Л. У. Міхалевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.] ; пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 2 : Л–Я. – С. 310.
4. Рыжкова Анна Павловна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 425–426.
5. Рыжкова Ганна Паўлаўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : З–Л. – С. 299–300.
6. Рыжкова Ганна Паўлаўна // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 112–113.
7. Рыжкова Ганна Паўлаўна // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 552.
8. Рыжкова Анна Павловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегірёв. – С. 542.
9. Фёдарава, Л. Цётка Ганна / Л. Фёдарава // Тэатральная Беларусь. – 1992. – № 2. – С. 46–51.
10. Федчанка, З. Калі лечыць смех / З. Федчанка // Шлях Перамогі (Глыбокае). – 1985. – 3 верас. – С. 3.