Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рыжы Мікалай Кір'янавіч

Дата нараджэння
24(06).11(12).1896
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
11.10.1972
Род дзейнасці
ваенны дзеяч
удзельнік вайны СССР з Фінляндыяй
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1918–1966
Воінскае званне
генерал-палкоўнік артылерыі
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Манголіі

Рыжы Мікалай Кір'янавіч нарадзіўся 24 (6) лістапада (6) 1896 года ў Віцебску. Ваенны дзеяч.

У 1923 годзе скончыў Вышэйшую артылерыйскую школу, вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1952).

З верасня 1918 года – у Чырвонай Арміі. Удзельнік вайны СССР з Фінляндыяй. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Паўднёвым, Забайкальскім франтах, начальнік артылерыі корпуса, арміі, фронту, намеснік камандуючага войск фронту. Удзельнік абароны Адэсы, Севастопаля, Керчанска-Феадасійскай дэсантнай аперацыі, разгрому імперыялістычнай Японіі.

Пасля вайны – камандуючы артылерыяй Забайкальскай і Туркестанскай ваенных акруг.

Званне «генерал-палкоўнік артылерыі» М. К. Рыжаму было прысвоена ў 1958 годзе.

У 1966 годзе звольнены ў запас.

Узнагароджаны ордэнам Манголіі, Леніна (2), 6 іншымі ордэнамі, медалямі.

Памёр Мікалай Кір'янавіч 22 кастрычніка 1972 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Рыжий Николай Кирьянович // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 176.

2. Рыжий Николай Кирьянович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 425.

3. Рыжы Мікалай Кір'янавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 13 : Праміле–Рэлаксін. – С. 495.

4. Рыжы Мікалай Кір'янавіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси / склад.: В. Ц. Осіпаў [і інш.] ; рэдкал.: А. В. Праляскоўскі [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – С. 848.

5. Рыжы Мікалай Кір'янавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 239–240.

6. Рыжы Мікалай Кір'янавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 140.

7. Рыжы Мікалай Кір'янавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 535.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Белорусы в советско-японской войне