Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рыжыкаў (Рыжкоў) Іосіф Іванавіч

Дата нараджэння
02.09.1893
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Рацава
Дата смерці
10.12.1979
Род дзейнасці
партыйны і дзяржаўны дзеяч
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі

Рыжыкаў (Рыжкоў) Іосіф Іванавіч – партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся 2 верасня 1893 года ў в. Рацава Талачынскага раёна.

Скончыў земскае чатырохгадовае вучылішча, якое знаходзілася ў Барках.

Жыў у Рызе. Там працаваў на Руска-балтыйскім гарбарным заводзе, потым на дрэва-апрацоўчым заводзе «Патэмпа».

З 1914 года – у царскай арміі.

Быў курсантам ваеннай школы аўтамабілістаў (Петраград).

Ваяваў за цара на Заходнім фронце. Удзельнічаў у баях пад Перамышлем, Варшавай, Люблінам, Баранавічамі.

2 жніўня 1917 года I. I. Рыжыкаву ўручылі партыйны білет.

У 20-я гг. плённа працаваў у партыйных арганізацыях Барысаўскага лесапільнага завода, запалкавай фабрыкі «Бярэзіна».

У 1934–1937 гг. – член парткалегіі Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК ВКП(б) па БССР.

З 1937 года – наркам лясной прамысловасці БССР.

3 1939 года – першы сакратар Гродзенскага РК КП(б)Б, наркам прамысловасці будматэрыялаў БССР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў Маскве, узначальваў Заходнюю аператыўную групу ЦК КП(б)Б і актыўна садзейнічаў развіццю партызанскага руху.

Выбіраўся кандыдатам у члены ЦК КПБ (1932–1934, 1954–1960), членам ЦК КПБ у (1929–1930, 1934–1938, 1952–1954), членам ЦБК БССР (1931–1935), членам Рэвізійнай камісіі КП(б)Б (1949–1952).

У сакавіку 1943 года быў прызначаны намеснікам начальніка Беларускага штаба партызанскага руху і членам Ваеннага савета Калінінскага, 1-га Прыбалтыйскага франтоў.

У 1947–1959 гг. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

З 1944 года – міністр, з 1953 – першы намеснік міністра жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР, гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР.

У 1958–1959 гг. – намеснік міністра будаўніцтва БССР.

Памёр 10 снежня 1979 года.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (двойчы), ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, іншымі ордэнамі і медалямі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Иосиф Иванович Рыжиков // Высшее партизанское командование Белоруссии, 1941-1944 / Э. Г. Иоффе [и др.] ; под общ. ред. Э. Г. Иоффе. – Минск : Беларусь, 2009. – С. 51–52.

2. Карніловіч, Э. А. На быстрыні жыцця / Э. А. Карніловіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 627–628.

3. Корнилович, Э. Сын партизанской республики / Э. Корнилович // Рэспубліка. – 2013. – 28 верас. – С. 6.

4. Рыжиков Иосиф Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 541–542.

5. Рыжков Иосиф Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 425.

6. Рыжыкаў Іосіф Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 13 : Праміле–Рэлаксін. – С. 495.