Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Саўчанка Аркадзь Маркавіч

Дата нараджэння
04.04.1936
Месца нараджэння
г. Віцебск
Дата смерці
06.07.2004
Род дзейнасці
спявак
Узнагароды і прэміі
«Заслужаны артыст БССР» (1964)
«Народны артыст БССР» (1976)
«Народны артыст СССР» (1985)

Саўчанка Аркадзь Маркавіч нарадзіўся 4 красавіка 1936 года ў Віцебску. Беларускі спявак (барытон).

У 1960 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю. З гэтага ж года – саліст Беларускага тэатра оперы і балета.

Сярод партый нацыянальнага рэпертуару: Апанас і Фон Шолен («Алеся» Я. Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Лявон Бурак, Максім Багдановіч, Міхал («Калючая ружа», «Зорка Венера», «Новая зямля» Ю. Семянякі), Кізгайла («Сівая легенда» Дз. Смольскага), Ляўчук («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера), Фаскары, Бургамістр («Джардана Бруна», «Візіт дамы» С. Картэса), Понцій Пілат («Майстар і Маргарыта» Я. Глебава); класічных і сучасных опер: Анегін, Ялецкі, Томскі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Мізгір («Снягурачка» М. Рымскага-Корсакава), Януш («Галька» С. Манюшкі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Марсель, Шарплес («Багема», «Чыо-Чыо-сан» Дж. Пучыні), Валянцін («Фауст» Ш. Гуно), Эскамільё, Зурга («Кармэн», «Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ), Дон Жуан, граф Альмавіва («Дон Жуан», «Вяселле Фігара» В. А. Моцарта), Рыгалета, граф ды Луна, Радрыга, Жэрмон, Рэната («Рыгалета», «Трубадур», «Дон Карлас», «Травіята», «Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Камісар («Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава), Фердынанд, Андрэй Балконскі («Заручыны ў манастыры», «Вайна і мір» С. Пракоф'ева) і інш. Выканаў партыі Адама ў тэлеоперы «Ранак» Г. Вагнера, Яўхіма ў радыёоперы «Барвовы золак» К. Цесакова, Скарыны ў фільме-оперы «Францыск Скарына» Дз. Смольскага. У канцэртным рэпертуары арыі з класічных і сучасных опер, рамансы, творы беларускіх кампазітараў, беларускія, рускія і ўкраінскія песні.

Аркадзь Маркавіч Саўчанка – «Народны артыст СССР», «Заслужаны артыст БССР», «Народны артыст БССР».

Памёр Аркадзь Маркавіч 6 ліпеня 2004 года. Пахаваны ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алюнин, Г. Его стихия опера / Г. Алюнин // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 21 апр. – С. V. – (Прил.: Вечерний Витебск).

2. Народный артист СССР Аркадий Савченко / сост. Е. А. Соломаха. – Минск : Полымя, 1989. – 23 с.

3. Ракава, А. Я. Саўчанка Аркадзь Маркавіч / А. Я. Ракава // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 198.

4. Савченко Аркадий Маркович // Большая энциклопедия Большого театра Беларуси = The Great Encyclopedia of the Bolshoi Theatre of Belarus / [редкол.: Л. С. Ананич и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 503–504.

5. Савченко Аркадий Маркович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 429–430.

6. Савченко Аркадий Маркович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 555.