Саўчанка Емельян Рыгоравіч
Саўчанка Емельян Рыгоравіч нарадзіўся 18 жніўня 1899 года ў в. Чарнеўшчына Верхнядзвінскага раёна.
У 1933 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе, у 1941 – Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. У Чырвонай Арміі з сакавіка 1918 года. Удзельнік ліквідацыі банд і кулацкіх мяцяжоў у Арлоўскай губерніі, змагаўся супраць банды Махно і Пятлюры. У Айчынную вайну на Ленінградскім фронце начальнік штаба, намеснік камандзіра стралковага корпуса, начальнік штаба арміі, намеснік начальніка тылу войска Польскага. Удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, Вісла-Одэрскай і іншых аперацый. Генерал-маёр (1943).
З 1947 года начальнік кафедры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. З 1953 года ў адстаўцы.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, 5 іншымі ордэнамі, медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Савченко Емельян Григорьевич // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 126.
2. Саўчанка Емельян Рыгоравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1973. – Т. 9 : Рабкор–Сочы. – С. 374.
3. Саўчанка Емельян Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 198.
4. Саўчанка Емельян Рыгоравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 255.
5. Саўчанка Емельян Рыгоравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 150.
6. Свекла, В. Полководцы – наши земляки / В. Свекла // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2014. – 4 сак. – С. 3.