Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сабольшчыкаў Васіль Іванавіч

Дата нараджэння
25.01.1913
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
31.10.1872
Род дзейнасці
бібліятэказнаўца
архітэктар

Сабольшчыкаў Васіль Іванавіч нарадзіўся 25 студзеня 1913 года ў Віцебску. Бібліятэказнаўца і архітэктар Імператарскай публічнай бібліятэкі. Ганаровы член Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Пасля заканчэння мясцовай гімназіі служыў у Віцебскім губернскім праўленні. У 1830 годзе В. Сабольшчыкаў перайшоў на службу ў канцылярыю Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі, дзе працаваў пісарам. У вольны час Васіль Іванавіч самастойна вывучаў замежныя мовы, чытаў навуковыя кнігі. Пасля доўгіх намаганняў трапіў на службу ў канцылярыю Імператарскай публічнай бібліятэкі, з якой і звязана ўся яго далейшая дзейнасць да самай смерці.

Адначасова Васіль Сабольшчыкаў наведваў класы Акадэміі мастацтваў і вывучаў там архітэктуру. Паводле яго праекта была створана чытальная зала – адна з самых значных у тагачаснай Еўропе. Пасля пажараў 1862 года, ён капітальна перабудаваў амаль увесь будынак бібліятэкі.

Намаганнямі Васіля Іванавіча ў бібліятэцы быў арганізаваны сектар замежных твораў пра Расію. Пасля паездкі за мяжу, у 1858 годзе, І. Сабольшчыкаў выдаў працу «Агляд вялікіх бібліятэк у Еўропе...» (1860), у якой распрацаваў найлепшы спосаб утрымання і каталагізацыі кнігасховішчаў і прапанаваў вельмі зручную сістэму, якая была ўведзена ў Публічнай бібліятэцы. У кнізе «Пячное майстэрства», выдадзенай у 1865 годзе, прапанаваў новыя канструкцыі пячэй, мадэлі якіх былі высока ацэнены на Парыжскай сусветнай выстаўцы 1867 года. У 1870 годзе Васіль Іванавіч Сабольшчыкаў надрукаваў разважанні пра тое, што трэба рабіць у дамах, каб пазбегнуць вільготнасці. У часопісах і газетах друкаваў артыкулы і нататкі, у якіх папулярызаваў архітэктурныя звесткі пра паляпшэнне зручнасці жылля ва ўмовах паўночнага клімату.

У апошнія гады жыцця працаваў архітэктарам і захавальнікам аддзела прыгожых мастацтваў Публічнай бібліятэкі. Паводле яго праекта ў 1872 годзе была пабудавана Рымска-каталіцкая каністорыя з царквой у раманскім стылі (Санкт-Пецярбург).

Памёр Васіль Іванавіч 31 кастрычніка 1972 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Васіль Іванавіч Сабальшчыкоў // Беларускі Пецярбург / М. В. Нікалаеў. – СПб. : Агенство ВиТ-принт, 2009. – С. 161.

2. Голубева, О. Д. Первый хранитель отделения «Россика» / О. Д. Голубева // Библиография. – 2003. – № 4. – С. 118–125.

3. Карлюкевіч, А. Сабольшчыкаў Васіль Іванавіч / А. Карлюкевіч // Сузор'е беларускага памежжа: беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах : энцыклапедычны даведнік / [рэдкал.: А. Мальдзіс і інш. ; адказ. за вып. І. Чакалаў]. – Мінск : Энциклопедикс, 2014. – С. 426.

4. Майорова, Л. Г. У истоков Российской национальной библиотеки: фрагмент биобиблиографического указателя «Библиотека и библиотечное дело в жизни великих людей» / Л. Г. Майорова // Молодые в библиотечном деле. – 2019. – № 4. – С. 41–65.

5. Маслыка, Г. А. Сабольшчыкаў Васіль Іванавіч / Г. А. Маслыка // Асветнікі зямлі Беларускай: X – пачатак XX ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. У. М. Жук. – 2-е выд. – Мінск : БелЭн, 2006. – С. 361–362.

6. Подлипский, А. Библиотечная кража / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2011. – 25 авг. – С. 6.

7. Подлипский, А. Похищенное везли на семи возах / А. Подлипский // Народнае слова. – 2006. – 12 снеж. – С. 8.

8. Сабольшчыкаў Васіль Іванавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 244.

9. Сабольшчыкаў Васіль Іванавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 143.

10. Собольщиков В. И. // Витебская Александровская гимназия (1808–1918): страницы истории и выпускники / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 1994. – С. 29.

 

СПАСЫЛКІ

arrow В. И. Собольщиков – библиотековед и архитектор Императорской Публичной библиотеки

arrow Родился русский библиотековед и архитектор Василий Иванович Собальщиков

arrow Российская национальная библиотека – История в лицах – Собольщиков Василий Иванович