Сакалоў Генадзь Аляксандравіч
Сакалоў Генадзь Аляксандравіч нарадзіўся 20 студзеня 1931 года ў в. Казакі Віцебскага раёна. Доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1989).
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1961). Працаваў галоўным ветурачом у саўгасе «Докшыцкі». З 1964 г. у Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны – аспірант, асістэнт кафедры паразіталогіі, загадчык кафедры заагігіены, з 1988 г. – прафесар кафедры заагігіены.
Аўтар 10 вынаходак і рацыянальных прапаноў. Мае 200 друкаваных навуковых, метадычных і іншых работ, у іх ліку вучэбны дапаможнік «Ветэрынарная гігіена» (1988), сааўтар «Ветэрынарнай энцыклапедыі» (1995) і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Сакалоў Генадзь Аляксандравіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 697–698.