Сакалоўскі Міхаіл Ігнатавіч
Сакалоўскі Міхаіл Ігнатавіч нарадзіўся 13 мая 1954 года ў Віцебску. Ваенны дзеяч. Кандыдат тэхнічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі ваенных навук.
У 1976 годзе скончыў Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя Дзяржынскага. У 1976–1989 гг. праходзіў службу на Паўночным флоце. У 1991 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію імя Кузняцова. У 1991–2004 гг. – зноў на Паўночным флоце. З 2004 года – начальнік упраўлення дзяржаўнага нагляду за ядзернай і радыяцыйнай бяспекай Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.
Званне «генерал-палкоўнік артылерыі» М. І. Сакалоўскаму было прысвоена ў 2001 годзе.
У 2009 годзе звольнены ў запас.
Узнагароджаны ордэнам «За ваенныя заслугі», медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Далгатовіч, Б. Д. Сакалоўскі Міхаіл Ігнатавіч / Б. Д. Далгатовіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси / склад.: В. Ц. Осіпаў [і інш.] ; рэдкал.: А. В. Праляскоўскі [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – С. 868.
2. Долготович, Б. Д. Соколовский Михаил Игнатьевич / Б. Д. Долготович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 480.
3. Соколовский Михаил Игнатьевич // Адмиралы земли белорусской : биографический справочник / Б. Д. Долготович ; под ред. А. А. Римашевского. – Минск : Беларусь, 2009. – С. 73–74.