Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сакалоўскі Несцер Фёдаравіч

Дата нараджэння
09.11.1902
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Вешкі
Дата смерці
13.11.1950
Род дзейнасці
кампазітар, хормайстар, фалькларыст
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1943
Узнагароды і прэміі
ордэн «Знак Пашаны»

Сакалоўскі Несцер Фёдаравіч нарадзіўся 9 лістапада 1902 года ў в. Вешкі Докшыцкага раёна. Беларускі кампазітар, хормайстар, фалькларыст. Скончыў Мінскі музычны тэхнікум (1931, клас кампазіцыі М. Аладава). У 1932–1935 гг. вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1926 па 1931 гг. – акцёр і хормайстар БДТ-3, у 1931–1937 гг. – кіраўнік самадзейных хораў. Адзін з арганізатараў і хормайстар ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1937–1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны, пасля звакуацыі з Мінска, некаторы час працаваў на адным з ваенных заводаў, а затым у 1941–1943 гг. служыў у савецкай арміі. З 1943 па 1944 гг. – мастацкі кіраўнік Палескага абласнога ансамбля песні і танца, у 1944–1946 гг. – начальнік аддзела мастацкай самадзейнасці Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР, з 1946 года – старшы рэдактар рэдакцыі музычнай літаратуры Белдзяржвыдавецтва.

Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР (верш А. Клімовіча), многіх хораў, песень на вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, П. Броўкі, М. Машары, А. Русака, М. Чарота, А. Якімовіча і інш., інструментальных мініяцюр, вакальных сюіт на тэмы беларускіх народных песень. Найбольш папулярны твор – «Песня пра Нёман» (верш А. Астрэйкі).

Запісаў і апрацаваў больш за 500 беларускіх народных песень (у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і найгрышаў. Імя Н. Ф. Сакалоўскага прысвоена Гомельскаму каледжу мастацтваў.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1944), двума медалямі.

Памёр Несцер Фёдаравіч Сакалоўскі 13 лістапада 1950 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Жураўлёў, Д. М. Сакалоўскі Несцер Фёдаравіч / Д. М. Жураўлёў, Т. Г. Слабодчыкава // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 87.

2. И песня и слово // Народнае слова. – 1998. – 13 студз. – С. 3.

3. Кампазітар Несцер Сакалоўскі // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. – Мінск : Беларусь, 2009. – С. 132–137.

4. Нісневіч, І. Г. Кампазітар Нестар Сакалоўскі / І. Г Нісневіч. – Мінск : Беларусь, 1969. – 51 с. – (Нашы кампазітары).

5. Палачанін, Ф. Аўтара гімна Беларусі нарадзіла докшыцкая зямля / Ф. Палачанін // Народнае слова. – 2012. – 6 лістап. – С. 8.

6. Палачанін, Ф. Кампазітар Несцер Сакалоўскі / Ф. Палачанін // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2012. – 17 кастр. – С. 5.

7. Сакалоўскі Несцер Фёдаравіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 636–637.

8. Студзенка, Т. Галоўны хор Несцера Сакалоўскага / Т. Студзенка // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 9 лістап. – С. 1, 5.