Саладкоў Аляксандр Пятровіч
Саладкоў Аляксандр Пятровіч нарадзіўся 5 кастрычніка 1960 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне фізіялогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Скончыў сярэднюю школу № 23. Паступіў у Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1984 годзе.
У 1984–2009 гг. – асістэнт, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
21 красавіка 2009 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Пятровіч Саладкоў быў прызначаны рэктарам Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Аўтар шэрагу манаграфій, вучэбных дапаможнікаў, апублікаваў больш за 260 навуковых прац.
Аляксандр Пятровіч Саладкоў быў членам Савета Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання, намеснікам Віцебскага аддзялення Беларускага таварыства фізіёлагаў, членам Нью-Ёркскай акадэміі навук, Таварыства эксперыментальнай біялогіі і медыцыны (ЗША).
Педагагічная, навуковая і грамадская дзейнасць Аляксандра Пятровіча адзначана ўзнагародамі: ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, знакамі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». За значны ўклад у развіццё сістэмы вышэйшай адукацыі ў 2012 годзе Аляксандр Пятровіч быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».
У верасні 2010 года Аляксандру Пятровічу за шматгадовую плённую навуковую і вытворчую дзейнасць была аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Памёр Аляксандр Пятровіч 14 кастрычніка 2013 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Карпас, Е. В Витебском госуниверситете – новый ректор / Е. Карпас // Знамя юности. – 2009. – 24 апр. – С. 26.
2. Ковалёв, П. Не стало Александра Солодкова / П. Ковалёв // Витебский проспект. – 2013. – 17 окт. – С. 2.
3. Петрова, Н. Почетные звания – лучшим / Н. Петрова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 22 янв. – С. 1.
4. Саладкоў, А. П. Рэктар ВДУ імя П. М. Машэрава Аляксандр Саладкоў: «У многіх пытаннях мы разлічваем на супрацоўніцтва з наймальнікамі» / А. П. Саладкоў ; гутарыла В. Іванова // Настаўніцкая газета. – 2013. – 24 жн. – С. 1, 22.
5. Саладкоў Аляксандр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 97.
6. Солодков, А. П. Жить и работать во благо людей / А. П. Солодков ; беседовала Е. Сосновская // Мы і час (Віцебск). – 2010. – 16 кастр. – С. 2.
7. Солодков Александр Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 481–482.
8. Солодков Александр Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 32.
9. Солодков Александр Петрович // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2013. – № 5. – С. 121.
10. Солодков Александр Петрович // Витебский государственный университет имени П. М. Машерова (1910–2010) / [В. В. Акуневич и др.] ; под ред. А. П. Солодкова. – Витебск : УО «ВГУ им. П. М. Машерова», 2010. – С. 26.
11. Солодков Александр Петрович // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : Витебский государственный университет, 2007. – С. 137.
12. Ученый, руководитель, личность // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 2010. – № 5. – С. 123–124.
СПАСЫЛКІ