Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Саламуха Петр Іванавіч

Дата нараджэння
16.07.1942
Месца нараджэння
Хмяльніцкая вобласць, в. Ляўкоўка
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (2003)
Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь

Саламуха Петр Іванавіч нарадзіўся 16 ліпеня 1942 года ў в. Ляўкоўка Хмяльніцкай вобласці.

У 1968 г. скончыў Сібірскі тэхналагічны інстытут у Краснаярску. Працаваў слесарам Астрапольскай і Стараканстанцінаўскай рамонтна-тэхнічных станцый Міністэрства сельскай гаспадаркі Украінскай ССР, слесарам-мантажнікам Хабараўскага мантажнага ўпраўлення.

З 1968 па 1970 гг. – майстар Камсамольскага мантажнага ўпраўлення трэсту «Дальтэхмантаж». З 1970 г. працуе ў Наваполацку. Быў майстрам, начальнікам аддзела падрыхтоўкі вытворчасці, начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам упраўлення Наваполацкага мантажнага ўпраўлення «Нафтазаводмантаж» Міністэрства мантажных і спецыяльных будаўнічых работ СССР.

З 1979 г. – дырэктар Наваполацкага мантажнага спецыялізаванага прадпрыемства «Нафтазаводмантаж» (пасля – генеральны дырэктар ААТ «Нафтазаводмантаж» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь). Унёс вялікі ўклад у вырашэнне важнейшых задач горадабудаўніцтва, у тым ліку ў правядзенне маштабнай мадэрнізацыі і рэканструкцыі ААТ «Нафтан», умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы НЗМ.

З 2000 па 2004 гг. – член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. У 2004 г. абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання.

Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 2003 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Под огромным чистым небом // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 7 июня. – С. 6.

2. Соломуха, П. И Приватизация без спешки / П. И. Соломуха ; подгот. Н. Конышева // Народнае слова. – 2002. – 23 мая. – С. 3.

3. Соломуха Петр Иванович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 92.

4. Соломуха Петр Иванович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 14.

5. Факеев, В. Жизнь – как песня! / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2012. – 20 июля. – С. 1.